Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:15 ]  Аднавіла працу міжнародная канфэрэнцыя ў пытаньнях раззбраеньня


ЖЭНЭВА. Пасьля пяцігадовага перапынку аднавіла працу міжнародная канфэрэнцыя ў пытаньнях раззбраеньня. Праца форуму была заблякаваная з прычыны разнагалосьсяў паміж ЗША, Расеяй і Кітаем у пытаньні пра супрацьракетную абарону. Пленарнае паседжаньне канфэрэнцыі, у якім бяруць удзел прадстаўнікі 66 краінаў, працягнецца да канца сакавіка. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан накіраваў зварот удзельнікам форуму. У звароце сярод іншага адзначаецца, штотэракты супраць ЗША сьведчаць пра тое, што пытаньні раззбраеньня і нераспаўсюджаньня зброі масавага зьнішчэньня не згубілі сваёй надзённасьці. ЖЭНЭВА. Пасьля пяцігадовага перапынку аднавіла працу міжнародная канфэрэнцыя ў пытаньнях раззбраеньня. Праца форуму была заблякаваная з прычыны разнагалосьсяў паміж ЗША, Расеяй і Кітаем у пытаньні пра супрацьракетную абарону. Пленарнае паседжаньне канфэрэнцыі, у якім бяруць удзел прадстаўнікі 66 краінаў, працягнецца да канца сакавіка. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан накіраваў зварот удзельнікам форуму. У звароце сярод іншага адзначаецца, штотэракты супраць ЗША сьведчаць пра тое, што пытаньні раззбраеньня і нераспаўсюджаньня зброі масавага зьнішчэньня не згубілі сваёй надзённасьці.
XS
SM
MD
LG