Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:22 ]  Вайскоўцы Афганістану абверглі паведамленьне пра сутычкі паміж варагуючымі групоўкамі Паўночнага Альянсу


КАБУЛ. Прадстаўнік узброеных сілаў Афганістану абверг інфармацыю пра сутычкі на поўначы Афганістану паміж варагуючымі групоўкамі Паўночнага альянсу. Ён сказаў, што размова ідзе пра апэрацыі пошуку і знішчэньня рэшткаў аддзелаў талібаў у гэтым раёне краіны. Раней агенцтва “Ісьлямік прэс” паведаміла пра ўзброеныя сутыкненьні паміж злучэньнямі былога прэзыдэнта Афганістану Рабані і аднаго з ваенных лідэраў Паўночнага альянсу Дустума. Прадстаўнік Дустума, які займае пасаду намесьніка міністра абароны ў новым урадзе Афганістану, заявіў, што сутычкі сапраўды адбыліся, але зараз яны спыненыя.
XS
SM
MD
LG