Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:17 ]  Суд вырашыў прыпыніць дзеяньне ліцэнзіі расейскай тэлекампаніі ТВ-6 на вяшчаньне


МАСКВА. Расейская тэлекампанія ТВ-6 сёньня атрымала судовую пастанову з патрабаваньнем у шасьцімесячны тэрмін зьлікідаваць кампанію. Пастанова таксама абавязвае міністэрстава ў справах друку прыпыніць дзеяньне ліцэнзіі ТВ-6 на вяшчаньне. Кіраўніцтва ТВ-6 заявіла, што будзе аспрэчваць дадзеную пастанову. Разам з тым, выканаўчы дырэктар ТВ-6 Павал Карчагін пасьля сустрэчы зь міністрам друку Міхаілам Лесіным паведаміў, што рашэньне пра лёс ліцэнзіі тэлекампаніі, хутчэй за ўсё, будзе абвешчанае ў аўторак. У сваю чаргу, Лесін заявіў, што кіраўніцтва ТВ-6 само ўскладніла праблему, дабраахвотна не адмовіўшыся працягваць вяшчаньне.
XS
SM
MD
LG