Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:10 ]  Прызначаны новы кіраўнік міжнароднай адміністрацыі ў Косаве


НЬЮ-ЁРК. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан прызначыў новага кіраўніка міжнароднай адміністрацыі ў Косаве. Ім стаў прадстаўнік Нямеччыны Міхаэль Штайнэр, які мяняе на гэтай пасадзе датчаніна Ганса Гэккерупа. Да леташняга лістападу ён быў дарадцам у пытаньнях зьнешняй палітыкі канцлера Нямеччыны Шродэра. Да гэтага спадар Штайнэр працаваў нямецкім амбасадарам у Чэхіі, быў сябрам кантактнай групы ААН на Балканах.
XS
SM
MD
LG