Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:26 ]  Новыя трагедыі з прычыны вывяржэньня вулькану ў Конга


ГОМА, КОНГА. Аўтазаправачная станцыя ўзарвалася сёньня ў кангалескім горадзе Гома. Загінула прынамсі 50 чалавек. Гома ўжо на палавіну разбураная ў выніку вывяржэньня вулькану мінулым тыднем. Інфармацыйныя агенцтвы паведамляюць, што выбух адбыўся, калі людзі рабавалі газавую станцыю, якая знаходзілася непадалёку ад асноўнага рэчышча, дзе працякала лава. Тэмпэратура яе ўсё яшчэ дасягае некалькіх соцен градусаў. Верагодна, што ад лавы і ўспыхнула аўтамабільнае паліва. Тым часам, жыхары напаўразбуранага гораду вяртаюцца ў свае дамы, насуперак паярэджаньням спэцыялістаў ААН. Сёньня раніцай былі зафіксаваныя моцныя падземныя штуршкі, што сьведчыць пра магчымасьць новага вывяржэньня вулькану. У суседняй Руандзе для трохсот тысячаў уцекачоў з Конга зладжаныя два намётавых лягеры. Аднак скарыстацца зь іх змаглі толькі некалькі тысячаў чалавек.
XS
SM
MD
LG