Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:24 ]  Аўстрыйскі парлямэнт разглядае магчымасьць накласьці вета на далучэньне Чэхіі да Эўразьвязу


ВЕНА. Лідэры кіруючай “Аўстрыйскай народнай партыі” паведамілі, што партыя не накладзе вета на далучэньне Чэхіі да Эўразьвязу, нягледзячы на магчымы ціск з боку іх каліцыйнага партнэра – Партыі Свабоды. Мінулым тыднем Партыя Свабоды вынесла на разгляд парлямэнту прапанову, каб Аўстрыя выступіла супраць уступленьня Чэхіі ў Эўразвяз, калі ня будзе зачыненая Тэмелінская атамная станцыя. Партыя цьвердзіць, што станцыя нясе небясьпеку Аўстрыі. Заява Партыі Свабоды выклікала новую хвалю дыскусіяў паміж Прагай і Венай. Вынікі разгляду пытаньня ў аўстрыйскім парлямэнце будуць абвешчаныя сёньня ўвечары.
XS
SM
MD
LG