Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:20 ]  Хамід Карзай заклікаў усясьветную супольнасьць дапамагчы аднавіць Афганістан


ТОКІЁ. Сёньня кіраўнік часовага ўраду Афганістану Хамід Карзай заклікаў усясьветную супольнасьць дапамагчы аднавіць краіну, разбураную шматгадовай вайной. У часе выступу напярэдадні заўтрашняй канфэрэнцыі ў праблемах аднаўленьня Афганістану Карзай сказаў, што ягоная краіна патрабуе сродкі, каб наладзіць нармальнае жыцьцё і стаць паўнавартасным сябрам міжнароднай супольнасьці. “Дапамажыце нам пачаць новае жыцьцё і зноў стаць на ногі. Дапамажыце нам аднавіць краіну, якая захавае свае каштоўнасьці і традыцыі ды спрычыніцца да ўсясьветнай супольнасьці ў захаваньні трывалага міру і барацьбе супраць тэрарызму”. Сёньня ж Нямеччына паабяцала даць Афганістану каля 280 мільёнаў даляраў у наступныя чатыры гады. Раней, 20 мільёнаў, у якасьці неадкладнай дапамогі, паабяцала Савудаўская Арабія. Паводле ацэнак Арганізацыі Аб’еднаных нацыяў, для аднаўленьня Афганістану спатрэбіцца прыблізна 9 мільярдаў даляраў у наступныя пяць гадоў.
XS
SM
MD
LG