Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:18 ]  Вашынгтон ня ўпэўнены ў тым ці жывы бін Лядэн


ТОКІА. Дзяржаўны Сакратар ЗША Колін Паўэл сказаў у Токіа, што Вашынгтон як і раней няўпэўнены жывы ці мёртвы Ўсама бін Лядэн. Паўэл сказаў, што паляваньне на тэрарыста нумар адзін працягваецца ня гледзячы на заяву прэзыдэнта Пакістану Пэрвэза Мушарафа, што бін Лядэн памёр ад нырачнай недастатковасьці. Гэтую заяву дзяржаўны сакратар ахарактарызаваў як прыпушчэньне. У мінулым тыдні Паўэл наведаў Індыю і Пакістан. На ягоную думку напружаньне паміж дзьвюма краінамі зьмяншаецца, але ён не чакая, што ў недалёкім будучым адзін з бакоў адвядзе свае аддзелы ад супольнай мяжы. Паўэл паведаміў, што паведамленьне пра прылады падслухоўваньня ў збудаваным у ЗША самалёце для прэзывдэнта Кітаю Цзянь Цзэміня не скасавала заплянаваную на наступны месяц паездку прэзыдэнта ЗША Джордж Буша ў Кітай.
XS
SM
MD
LG