Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:11 ]  У Іране зьняволены ў вязьніцу студэнцкі лідар


ТЭГЭРАН. Сёньня ў Іране, пасьля ўчорашняга судовага паседжаньня рэвалюцыйнага трыбуналу, быў зьняволены ў вязьніцу студэнцкі лідар Хэшамталах Табарзадзі. Адвакат Табарзадзі – Мухамэд-Алі Сафары сказаў, што яму невядомыя падставы зьняволеньня ягонага падабароннага. Табарзадзі ўзначальвае лібэральны апазыцыйны рух, варожа настроены да кансэватыўнага духавенства іслямскага рэжыму. У чэрвені летась, паводле абвінавачаньня ў падбухторваньні студэнцкіх пратэстаў і крытыцы рэжыму, ён быў зьняволены ў вязьніцу і выпушчаны адтуль у кастрычніку. Табарзадзі быў таксама рэдактарам рэфармісцкай студэнцкай газэты, якую, сярод іншых, паводле пастановы суду зачынілі ў 2000 годзе.
XS
SM
MD
LG