Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:10 ]  Паводле папярэдніх дадзеных вайсковы гэлікоптар ЗША пацярпеў аварыю з тэхнічных прычынаў


ВАШЫНГТОН. Міністар абароны Злучаных Штатаў Дональд Рамсфэльд заявіў, што паводле папярэніх дадзеных вайсковы гэлікоптар ЗША, які пацярпеў аварыю ў Афганістане ня быў абстраляны і аварыя адбылася ў выніку тэхнічнай паломкі. Аварыя адбылася прыкладна ў 50 кілямэтрах на поўнач ад Кабулу. Паводле Рамсфэльда, двое вайскоўцаў загінулі і яшчэ двое знаходзяцца ў крытычным стане. Паводле вайсковага кіраўніцтва, усе сямёра пасажыраў гэлікоптару былі марскімі пехацінцамі, якія кіраваліся з авіябазы ў Баграме ў адзін з горных раёнаў на поўначы краіны. Аддзелы Злучаных Штатаў у Афганістане працягваюць пошук талібаў і баявікоў “Аль-Кайды”.
XS
SM
MD
LG