Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 14:44 ]  Дзяржаўны сакратар ЗША заявіў, што прадстаўнікі КНР ніколі ня ставілі пытаньня пра "жучкі"


ТОКІА. Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Колін Паўэл заявіў у Токіа, што прадстаўнікі КНР ніколі не падымалі пытаньня пра прылады падслухоўваньня (“жучкі”) нібыта знойдзеныя ў авіяляйнэры “Боінг-767”, зробленым у ЗША для кітайскага лідара Цзяна Цзэміня. Паўэл падкрэсьліў, што цягам некалькіх апошніх месяцаў гэтая праблема ніразу не ўздымалася ў ягоных размовах з прадстаўнікамі Кітаю. Дзярсакратар адмовіўся камэнтаваць паведамленьні пра знойдзеныя прылады ў заходняй прэсе.
XS
SM
MD
LG