Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 14:37 ]  Тысячы ўцекачоў вяртаюцца ў зьнішчанае вулканам места Гома ў Конга


НАЙРОБІ. Ня гледзячы на папярэджаньні з боку ўраду і ад міжнародных групаў выратавальнікаў, тысячы ўцекачоў вяртаюцца ў места Гома на ўсходзе Дэмакратычнай рэспублікі Конга, які амаль цалкам зьнішчыў вулкан Нірагонга. Адмыслоўцы лічаць, што існуе небясьпека новага вывяржэньня. Апрача гэтага, у Гоме разбураная ваданапорная станцыя, у выніку чаго могуць выбухнуць эпідэміі. Вывяржэньне Гірагонга пачалося ў чацьвер. Паводле прадстаўнікоў Чырвонага Крыжа, вогненная лава зьнішчыла 80% Гомы. Загінулі 45 чалавек. Сотні тысячаў людзей вымушаныя былі ратавацца ўцёкамі ў глыбіню краіны, альбо ў суседнюю Руўанду.
XS
SM
MD
LG