Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 14:27 ]  На поўначы Афганістану разьбіўся ваенны гэлікоптар ЗША


КАБУЛ. На поўначы Афганістану, прыкладна ў 50 кілямэтрах на поўнач ад Кабулу разьбіўся ваенны гэлікоптар Злучаных Штатаў. На ягоным борце знаходзіліся 7 марскіх пехацінцаў, двое зь якіх загінулі, а пяцёра былі параненыя. Гэлікоптар накіроўваўся з авіябазы ў Баграме ў адзін з горных раёнаў на поўначы краіны. Вайсковае кіраўніцтва заяўляе, што пакуль яшчэ рана гаварыць пра прычыны аварыі.
XS
SM
MD
LG