Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:51 ]  ЗША і Кітай не камэнтуюць паведамленьні пра знойдзеныя "жучкі" самалёце Цьзян Цзэміня


ВАШЫНГТОН. Афіцыйныя асобы Злучаных Штатаў і Кітаю адмовіліся камэнтаваць паведамленьні, што кітайскія ўлады знайшлі 27 падслуховых прыстасаваньняў у самалёце «Боінг-767», купленым у Злучаных Штатах для пэрсанальнага ўжытку прэзыдэнта Цьзян Цзэміня. Прыстасаваньні былі знойдзеныя ў абшыўцы сьцен, у тым ліку ў прэзыдэнтавай прыбіральні, а таксама ва ўзгалоўі ягонага ложка. Кітайцы выявілі жучкоў падчас пробнага палёту пасьля атрыманьня самалёта ў жніўні. У Токіё прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту Злучаных Штатаў Рычард Баўчэр сказаў, што знаёмы з паведамленьнямі, аднак адмовіўся даць камэнтар. У Вашынгтоне прадстаўнікі Белага Дому, Дзярждэпартамэнту і ЦРУ нагадалі пра забарону даваць афіцыйныя камэнтары наконт справаў, што маюць дачыненьне да дзяржаўных сакрэтаў. На люты заплянаваная сустрэча прэзыэнтаў ЗША і Кітаю Джорджа Буша і Цьзян Цзэміня ў Пэкіне.
XS
SM
MD
LG