Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:40 ]  Брытанскі пасажэрскі самалёт зрабіў вымушаную пасадку ў Ісьляндыі


РЭЙК’ЯВІК. Брытанскі пасажэрскі самалёт зрабіў вымушаную пасадку ў Ісьляндыі з прычыны пагрозы тэрарыстычнага акту. Самалёт кампаніі “Virgin Atlantic Airwais”, які перавозіў каля 340 чалавек, выляцеў зь Лёндану ўчора і скіраваўся на Флярыду, калі надпісы з пагрозай падарваць бомбу і антыамэрыканскія лёзунгі былі заўважаныя на люстэрку ў прыбіральні самалёту. Надпісы былі зробленыя ангельскай моваю. У мэтах бясьпекі капітан вырашыў пасадзіць самалёт у Рэйк’явіку. Прадстаўнікі авіякампаніі цяпер цьвердзяць, што гэта была памыльная трывога.
XS
SM
MD
LG