Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 02:38 ]  У шэрагу краінаў адбыліся арышты падазраваных тэрарыстаў


КАБУЛ. Агенцтва ФРАНС-ПРЭС паведамляе, што антытэрарыстычная кааліцыя начале са Злучанымі Штатамі ўчора ўзмацніла сваю кампанію супраць сеткі “Аль-Кайды” арыштамі падазраваных тэрарыстаў у Афганістане, Гішпаніі, Брытаніі, Малайзіі і Інданэзіі. Паводле паліцыі, афганскія сілы бясьпекі арыштавалі 6 меркаваных сябраў “Аль-Кайды” і іхнага кіроўцу ў Кабуле. Гэта – першая такога кшталту акцыя, праведзеная Ў Кабуле. Віцэ-прэм”ер Малайзіі Абдула Ахмад Бадаўі паведаміў, што ў Куала-Лямпуры затрыманыя 7 чалавек, якіх падазраюць у прыналежнасьці да тэрарыстычнай арганізацыі. 2 меркаваных сябры “Аль-Кайды” былі арыштаваныя ўчора ў Гішпаніі, непадалёку ад Барсэлёны. Улады Вялікай Брытаніі дамагліся працягу тэрміну затрыманьня дзевяці зь сямнаццаці асобаў, якіх арыштавалі цягам тыднёвай антытэрарыстычнай апэрацыі.
XS
SM
MD
LG