Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:36 ]  Групы ў абарону журналістаў скрытыкавалі дзеяньні ізраільскага войска


НЬЮ-ЁРК. Міжнародныя групы ў абарону журналістаў рэзка скрытыкавалі дзеяньні ізраільскага войска, якое зруйнавала ўчора будынак палястынскай радыёстанцыі ў горадзе Рамалаг на Заходнім беразе Ярдану. З патрабаваньнем забясьпечыць права палястынцаў на інфармацыю выступілі “Камітэт у абарону журналістаў”, які знаходзіцца ў Нью-Ёрку, і француская арганізацыя “Рэпартэры бязь межаў” Палястынскія ўлады абвясьцілі, што будуць працягваць вяшчаньне радыёстанцыі «Голас Палестыны», нягледзячы на тое, што ізраільскія сілы зьнішчылі асноўныя аб’екты станцыі. Станцыя аднавіла вяшчаньне неўзабаве пасьля ізраільскай акцыі з запасной студыі ў Рамалагу. Ізраіль заявіў, што напад на станцыю быў адплатаю за тэрарыстычны акт палястынца, які два дні таму застрэліў шэсьць і параніў трыццаць чалавек. Ізраіль абвінаваціў радыё ў падбухторваньні да гвалту.
XS
SM
MD
LG