Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:49 ]  У Афганістан рыхтуецца вылецець польскі кантынгент


ВАРШАВА. Міністар абароны Польшчы паведаміў сёньня, што ў другой палове лютага Польшча вышле сваіх вайскоўцаў у Афганістан і суседнія краіны. Паводле міністра Ежы Шмайдзіньскага, Польшча рыхтуе 275-асабовы кантынгент, у які ўваходзяць ваенныя інжынэры і спэцыялісты ў абароне ад хімічнай і біялягічнай зброі. Яны пераважна будуць дзейнічаць як дапаможная сіла, аднак у кантынгент уваходзіць і элітная група спэцпрызначэньня.
XS
SM
MD
LG