Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:48 ]  Садам выступіў з новай ініцыятывай


БАГДАД. Сакратар Лігі арабскіх краінаў Амр Муса пасьля сёньняшняй сустрэчы зь ірацкім лідэрам Садамам Хусэйнам паведаміў, што зьбіраецца перадаць Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў і арабскім краінам пасланьне з новай ірацкай ініцыятывай. Муса сказаў, што Садам Хусэйн папрасіў яго перадаць яго заяву пра «пэўную пазыцыю», аднак не падаў ніякіх падрабязнасьцяў. Лідэр Лігі арабскіх краінаў заявіў учора, што ўсе арабскія краіны аднадумна асудзяць любы амэрыканскі ўдар па якой-небудзь арабскай краіне, улучна зь Іракам. Раней на гэтым тыдні прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш заявіў, што калі Садам Хусэйн адмовіцца зноў пусьціць у краіну інспэктароў ААН, Злучаныя Штаты ўжывуць адпаведныя захады.
XS
SM
MD
LG