Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:47 ]  Працягваюцца спрэчкі вакол АЭС у Тэмэліне


ПРАГА. Аўстрыйскае агенцтва навінаў паведаміла пра новую эскаляцыю вайны словаў паміж чэскім прэм’ерам Мілашам Зэманам і міністрам абароны Уладзімірам Шпідлам з аднаго боку і лідэрам аўстрыйскіх ультра-правых Ёргам Гайдэрам. У інтэрвію аўстрыйскаму часапісу Зэман назваў Гайдэра папулістам з сымпатыямі да нацызму за тое, што той пачаў збор подпісаў пад пэтыцыяй, патрабуючы закрыцьця атамнай электрастанцыі ў Тэмэліне. Шпіндла назваў палітыку Гайдэра шавіністычнай і небясьпечнай для Эўропы. Раней на гэтым тыдні Гайдэр абазваў Зэмана камуністам, які зьмяніў свае палітычныя погляды, калі ягоная краіна стала на шлях дэмакратыі. Тэмэлінская АЭС, разьмешчаная за 60 кілямэтраў ад аўстрыйскай мяжы, пачала працу ў кастрычніку 2000 году.
XS
SM
MD
LG