Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:44 ]  Праз 2 дні ў Токіё пачнецца канфэрэнцыя донараў


ТОКІЁ. Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Колін Паўэл прыбыў у Токіё напярэдадні міжнароднай канфэрэнцыі донараў у пытаньнях адбудовы Афганістану, якая пачне сваю працу ў панядзелак. У двухдзённай канфэрэнцыі, арганізаванай супольна Злучанымі Штатамі, Японіяй, Эўрапейскім Зьвязам і Савудаўскай Арабіяй, возьмуць удзел прадстаўнікі больш чым 50 краінаў і гуманітарных арганізацыяў. Сустаршыня канфэрэнцыі, былы вярхоўны камісар ААН у справах уцекачоў Садака Огата сказала сёньня, што цяперашні форум будзе толькі пачаткам працэсу адбудовы Афганістану. Часовы афганскі прэм’ер Хамід Карзаі заклікаў краіны-донары не пакідаць Афганістан на волю лёсу. Напярэдадні канфэрэнцыі Карзаі наведвае Савудаўскую Арабію. Экспэрты ацэньваюць кошты адбудовы Афганістану на 15 мільярдаў даляраў.
XS
SM
MD
LG