Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:42 ]  ЗША прадалі кітайскаму прэзыдэнту самалёт з «жучкамі»


ПЭКІН. Амэрыканскія і брытанскія газэты паведамляюць сёньня, што кітайскія ўлады знайшлі 27 падслуховых прыстасаваньняў у самалёце «Боінг-767», купленым у Злучаных Штатах для пэрсанальнага ўжытку прэзыдэнта Цьзян Цзэміня. Прыстасавяньні былі знойдзеныя ў абшыўцы сьцен, у тым ліку ў прэзыдэнтавай прыбіральні, а таксама ва ўзгалоўі ягонага ложка. Кітайцы выявілі жучкоў падчас пробнага палёту пасьля атрыманьня самалёта ў жніўні. У Токіё прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту Злучаных Штатаў Рычард Баўчэр сказаў, што знаёмы з паведамленьнямі, аднак адмовіўся даць камэнтар. У Вашынгтоне прадстаўнікі Белага Дому, Дзярждэпартамэнту і ЦРУ нагадалі пра забарону даваць афіцыйныя камэнтары наконт справаў, што маюць дачыненьне да дзяржаўных сакрэтаў.
XS
SM
MD
LG