Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:29 ]  Ізраільскія вайскоўцы зруйнавалі будынак палястынскай радыёкампаніі


РАМАЛАХ, ЗАХОДНІ БЕРАГ. Ізраільскія вайскоўцы мінулай начы зруйнавалі будынак палястынскай радыёкампаніі ў горадзе Рамалах на Заходнім беразе Ярдану. Інфармацыйныя агенцтвы паведамляюць, што ізраільскія вайскоўцы ўварваліся ў памяшканьні радыё “Голас Палястыны”, ачысьцілі іх ад супрацоўнікаў, а затым заклалі выбуховыя прыстасаваньні. Калі яны былі прыведзеныя ў дзеяньне, шматпавярховы будынак запалыхаў агнём. Пакуль што няма камэнтароў з боку ізраільскіх вайскоўцаў. Ізраіль не аднойчы абвінавачваў палястынскія ўлады, што яны выкарыстоўваюць радыё і тэлевізію дзеля перадачы падбухторваючых паведамленьняў і камэнтароў. У адказ палястынцы гаварылі, што радыёпраграмы адлюстроўваюць настроі грамадзтва. Ізраіль зьдзяйсьняе шэраг карных захадаў да палястынцаў як адплату за забойства шэсьцёх чалавек у чацьвер на поўначы Ізраілю.
XS
SM
MD
LG