Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:28 ]  Хамід Карзаі вядзе перамовы з кіраўніцтвам Савудаўскай Арабіі


Кіраўнік часовай адміністрацыі Афганістану Хамід Карзаі сёньня мае перамовы з вышэйшым кіраўніцтвам Савудаўскай Арабіі ў справе фінансавай падтрымкі адбудовы Афганістану. Карзаі, які разам зь сябрамі свайго ўраду прыляцеў учора ўвечары ў Савудаўскую Арабію, мае намер таксама ажыцьцявіць рэлігійную пілігрымку ў сьвяты ісьлямскі горад Мека. Пазьней ён сустрэнецца з каралём Фахдам і насьледным прынцам Абдулом у Эр-Рыядзе. Плянуецца абмеркаваньне афганска- савудаўскіх палітычных зносінаў і ўдзелу Савудаўскай Арабіі ў аднаўленьні Афганістану. Савудаўская Арабія разам зь Японіяй, ЗША і Эўразьвязам будзе браць удзел у канфэрэнцыі донараў аднаўленьня Афганістану, якая распачнецца ў панядзелак у Токіё. Карзаі пасьля візыту ў Савудаўскую Арабію таксама накіруецца ў сталіцу Японіі.
XS
SM
MD
LG