Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:25 ]  Прадстаўнікі Чырвонага Крыжу інспэктуюць турэмны лягэр у затоцы Гуантанама


ЗАТОКА ГУАНТАНАМА, КУБА. Прадстаўнікі Чырвонага Крыжу, якія інспэктуюць умовы ўтрыманьня вязьняў антытэрарыстычнай кампаніі ў Афганістане на амэрыканскай ваеннай базе Гуантанама, мелі гутаркі з затрыманымі пра іхнае здароўе, магчымасьць атрымаць мэдычную дапамогу, умовы знаходжаньня ў турэмным лягэры. Не паведамляецца, колькі вязьняў са 110 талібаў і тэрарыстаў “Аль-Кайды” мелі інтэрвію. Група брытанскіх афіцыйных асобаў таксама прыбыла на Гуантанама, каб пагаварыць з затрыманымі грамадзянамі Вялікай Брытаніі. Праблему ўтрыманьня вязьняў узьнялі міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, якія заяўлялі, што стаўленьне да вязьняў з боку амэрыканскіх вайскоўцаў не гуманнае. Праваабаронцы таксама патрабуюць, каб палонных баявікоў і тэрарыстаў клясыфікавалі як ваеннапалонных, што дае ім, згодна з Жэнэўскім пагадненьнем, права на абарону. Амэрыканскія афіцыйныя асобы цьвердзяць, што патрабуюцца асаблівыя захады бясьпекі, бо вязьні вельмі небясьпечныя. ЗША адвяргаюць папрокі ў негуманным стаўленьні да затрыманых.
XS
SM
MD
LG