Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:20 ]  ЗША віталі выдачу басьнійцамі падазраваных у падрыхтоўцы тэракту супраць амэрыканскіх вайскоўцаў


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты віталі рашэньне ўладаў Босьніі-Гэрцагавіны выдаць шасьцёх чалавек, затрыманых па падазрэньні ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага нападу на амэрыканскіх вайскоўцаў. Але праваабрончыя арганізацыі выказалі незадаволенасьць тым, як гэта адбылося. Прадстаўніца Дзярждэпартамэнту ЗША Лін Касэл, выказваючы просьбу пра перадачу шасьцёх падазраваных Злучаным Штатам, сказала, што яны нясуць пагрозу амэрыканскім інтарэсам у Босьніі і басьнійскаму народу. Амэрыканская прадстаўніца не ўдакладніла, ці будуць падазраваныя дастаўленыя ў амэрыканскі лягэр вязьняў у затоцы Гуантанама на Кубе. Шасьцёра падазраваных былі перададзеныя амэрыканскім вайскоўцам пасьля рашэньня Басьнійскага суду – вызваліць іх з-пад варты з прычыны адсутнасьці доказаў іхнай вінаватасьці. Паліцыя выкарыстала сілу, каб разагнаць прыхільнікаў падазраваных, якія спрабавалі перашкодзіць перадачы.
XS
SM
MD
LG