Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:20 ]  Прэзыдэнт Літвы Адамкус наведаў Пэнтагон


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус сустрэўся сёньня ў Пэнтагоне з намесьнікам міністра абароны Злучаных Штатаў Полам Вулфавіцам і абмеркаваў зь ім пляны далучэньня Літвы да НАТО і ролю балтыйскіх дзяржаваў у амэрыканскай кампаніі супраць тэрарызму. Пасьля сустрэчы Адамкус паведаміў, што Літва плянуе мадэрнізаваць свае збройныя сілы. Падчас учорашняй сустрэчы ў Белым Доме прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш заклікаў літоўскага калегу працягваць эканамічныя і сацыяльныя рэформы. Буш падзякаваў Адамкусу за падтрымку антытэрарыстычнай кампаніі і запэўніў яго ў тым, што Злучаныя Штаты падтрымваюць пашырэньне НАТО на тыя краіны, якія адпавядаюць патрабаваньням альянсу і гатовыя прычыніцца да супольнай бясьпекі.
XS
SM
MD
LG