Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:18 ]  Мушараф мяркуе, што бін Лядэн, магчыма, ужо памёр


ІСЬЛЯМАБАД. Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф выказаў меркаваньне, што Усама бін Лядэн магчыма памёр у выніку хваробы нырак падчас амэрыканскай паветранай кампаніі ў Афганістане. Як паведаміў Мушараф у інтэрвію тэлеканалу CNN, ён ведаў, што бін Лядэн некалі падараваў Афганістану два апараты для правядзеньня дыялізу, адзін зь якіх прызначаўся пэрсанальня яму самому. Доўгі час хадзілі чуткі, што бін Лядэн цярпіць ад некалькіх хваробаў, у тым ліку ад хваробаў нырак і сэрца. Апошні раз 44-гадовы тэрарыст выступіў у відэаінтэрвію 26 сьнежня, падчас якога ён выглядаў бледным і зьняможаным.
XS
SM
MD
LG