Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:15 ]  Любэрс ня лічыць Масхадава тэрарыстам


МАСКВА. Вярхоўны камісар ААН у справах уцекачоў Руд Любэрс назваў прэзыдэнта Чачэнскай Рэспублікі і лідэра паўстанцаў Аслана Масхадава «ключавой асобай» у пошуках міру ў чачэніі. Любэрс сустрэўся сёньня ў Маскве зь міністрам замежных справаў Расеі Ігарам Івановым і міністрам унутраных справаў Барысом Грызловым. Раней ён наведаў Чачэнію і Інгушэцію. Любэрс заявіў, што Масхадава ні ў якім разе нельга лічыць тэрарыстам. Аднак адказны за чачэнскую палітыку Крамля Сяргей Ястржэмбкі заявіў, што галоўнае ў падыходзе Масквы да Масхадава ­ гэта распачатая супраць яго крымінальная справа.
XS
SM
MD
LG