Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:14 ]  Сьвет асуджае новы выбух гвалту на Блізкім Усходзе


ЕРУСАЛІМ. Лідэры краінаў сьвету асудзілі новы выбух гвалту паміж Ізраілем і палестынцамі. Учора ўвечары ўзброены палестынец у горадзе Хадэра абстраляў удзельнікаў сямейнага сьвята, забіўшы шэсьць і параніўшы ня менш за 30 чалавек. Гішпанія, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе, выступіла з асуджэньнем нападу і заклікала палестынскую адміністрацыю ўжыць належныя захады. Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Колін Паўэл назваў напад «бессэнсоўным гвалтам». Адказнасьць за тэрарыстычны напад узяла на сябе арганізацыя «Брыгады пакутнікаў Аль-Акса», зьвязаная з рухам «Фатах» Ясіра Арафата. У адказ на гэта ізраільскі самалёт сёньня раніцай разбамбіў сядзібу палестынскай паліцыі ў мястэчку Тулькарм на Заходнім Беразе Ярдану.
XS
SM
MD
LG