Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:17 ]  Дзяржаўны сакратар ЗША запэўніў Нэпал у маральнай падтрымцы ягонай барацьбы супраць мааістаў


КАТМАНДУ. Сёньня дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Колін Паўэл запэўніў Нэпал у маральнай падтрымцы ягонай барацьбы супраць мааісцкіх паўстанцаў. Паўэл прыехаў у Нэпал пасьля, як ён сказаў, станоўчых сустрэчаў у Індыі і Пакістане. Сёньня ж, дзяржсакратар правёў перамовы з нэпальскім прэм’ер-міністрам Шэрам Бахадурам Дэўдом і іншымі афіцыйнымі асобамі. У часе сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі Паўэл заявіў, што Злучаныя Штаты цалкам падтрымліваюць права нэпальскага ўраду абараняць сваіх грамадзянаў ад тэрарыстаў. У той самы час Паўэл пераконваў урад Нэпалу як найхутчэй скасаваць надзвычайнае становішча, уведзенае ў краіне пасьля актывізацыі паўстанцаў і загарантаваць павагу да правоў чалавека.
XS
SM
MD
LG