Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:13 ]  Ізраіль заклікае высланьніка ЗША на Блізкім Усходзе вярнуцца ў рэгіён


ЕРУСАЛІМ. Сёньня міністар замежных справаў Ізраілю Бэньамін Бен Эліэзэр заклікаў высланьніка ЗША на Блізкім Усходзе Энтані Зіні вярнуцца ў рэгіён. Пасьля сустрэчы з намесьнікам Дзяржсакратара ЗША Джонам Болтанам у Тэль-Авіве, Бэн Эліэзэр заявіў, што ўмяшальніцтва Злучаных Штатаў, як ён сказаў, ёсьць лепшым сродкам уплыву на палястынскага лідэра Ясіра Арафата і спыненьня тэрарыстычных дзеяньняў. Прадстаўнік палястынцаў на перамовах Саэб Эракат сказаў сёньня, што неабходныя ЗША і Эўразьвяз, каб – цытую – “уратаваць небясьпечную сытуацыю, што паўстала з ізраільскага тэрарызму і агрэсыі”. Раней сёньня ізраільскія сілы занялі дамы двух мясцовых палястынскіх лідэраў у Рамалаху. Палястынскі палітычны дзеяч Мустафа Баргуці паведаміў, што ізраільскія аддзелы ізноў занялі каля паловы места Заходні Бераг. Ізраільскія танкі наблізіліся на адлегласьць 50 мэтраў ад офісу Арафата ў Рамалаху. Новая хваля эскаляцыі гвалту ў рэгіёне ўзьнікла пасьля таго, як учора ўвечары ў банкетнай зале палястынскі тэрарыст забіў 6 чалавек. У адказ ізраільскі самалёт збамбаваў штаб палястынскіх сілаў бясьпекі ў горадзе Тулькарэм. Загінуў адзін чалавек.
XS
SM
MD
LG