Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:54 ]  У Афганістане пачынаецца разгортваньне турэцкіх міратворцаў


АНКАРА. Сёньня ў Афганістан, напярэдадні разгортваньня там сілаў бясьпекі Турэччыны, выехалі прыблізна 20 турэцкіх вайскоўцаў. Чакаецца, што Турэччына – адзіная мусульманская краіна НАТА – будзе пераемніцай Брытаніі, якая цягам трох месяцаў кіравала міратворчым кантынгэнтам у Афганістане. Усяго ў краіну прыедзе 260 турэцкіх вайскоўцаў. Губэрнатар былога апірышча талібаў Кандагару арганізаваў узброеную абарону вакол места і прадстаўнік праграмы харчовай дапамогі Афганістану заявіў, што сытуацыя з бясьпекай у Кандагары паляпшаецца. Сёньня ж у Кандагары былі параненыя трое марскіх пэхацінцаў ЗША . Выбух адбыўся, калі яны спальвалі сьмецьце недалёка ад свайго лягеру. Прадстаўнік ЗША ў Афганістане заявіў, што Іран затрымлівае некаторых сяброў Аль-Кайды, якія спрабуюць перайсьці на тэрыторыю краіны. Ён прыпусьціў, што Іран можа забясьпечваць падтрымку лякальных групаў у межах Афганістану, але Тэгэран адрынуў гэтыя цьверджаньні.
XS
SM
MD
LG