Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:52 ]  Кіраўнік часовага ўраду Афганістану Карзай прыехаў у Савудаўскую Арабію


КАБУЛ. Кіраўнік часовага ўраду Афганістану Хамід Карзай, у межах паездкі па краінах Азіі і ў Злучаныя Штаты, прыехаў у Савудаўскую Арабію. Чакаецца, што Карзай сустрэнецца з каралём Фахадам, каб аднавіць сувязі з адной з нешматлікіх краінаў, якая прызнавала зрынуты рэжым Талібаў у Афганістане. Потым Карзай накіруецца ў Токіа, дзе возьме ўдзел у міжнароднай канфэрэнцыі ў справе дапамогі Афганістану. Паводле афіцыйных падлікаў, Афганістану патрэбныя 5 мільярдаў даляраў на пачатковы пэрыяд і 15 мільярдаў на наступныя 10 гадоў, дзеля адбнаўленьня разбуранай вайной краіны. Часовы ўрад Афганістану заявіў, што ў гэтую суму не ўваходзяць атрыманыя раней 10 мільёнаў даляраў. Пасьля Токіа Карзай наведае Кітай і Злучаныя Штаты.
XS
SM
MD
LG