Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:51 ]  Група брытанскіх афіцыйных асобаў прыбыла на ваенна-марскую базу ЗША на Кубе


ЛЁНДАН. Зь Вялікай Брытаніі паведамляюць, што група брытанскіх афіцыйных асобаў прыехала на ваенна-марскую базу ЗША на Кубе, каб наведаць трох арыштаваных сяброў тэрарыстычнай арганізацыі “Аль-Кайда”, якія цьвердзяць, што яны ангельцы. Задача афіцыйных асобаў ідэнтыфікаваць затрыманых і спраўдзіць умовы іхнага ўтрыманьня. Тым часам прадстаўнікі Міжнароднага Чырвонага Крыжа пачалі дасьледваць умовы ўтрыманьня астатніх 110 палонных талібаў і сяброў “Аль-Кайды”, якія ўтрымліваюцца на базе. Вынікі дасьледваньня будуць пададзеныя уладам Злучаных Штатаў і ня будуць апублікаванымі. Праваабарончыя групы занепакоеныя захаваньнем міжнародных правоў зьняволеных. ЗША цьвердзяць, што зь імі абыходзяцца гуманна. Некалькі сотняў затрыманых усё яшчэ застаюцца ў Афганістане.
XS
SM
MD
LG