Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:49 ]  Дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл прыехаў у Нэпал


КАТМАНДУ. Сёньня дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл прыехаў у Нэпал, дзе ён правядзе перамовы з каралём Гіанэндрам і іншымі афіцыйнымі асобамі. Нэпал плянуе атрымаць фінансавую дапамогу са Злучаных Штатаў, для барацьбы з паўстанцамі-мааістамі, якія хочуць зрынуць манархію. Сёньня ж, пасьля сустрэчы з прэм’ер-міністрам Індыі Аталом Бэхары Ваджпаі Паўэл сказаў, што ёсьць надзея на разьвязаньне канфлікту паміж Індыяй і Пакістанам. “Я думаю, мы стаім на шляху, які можа прывесьці да аднаўленьня дыялёгу паміж Індыяй і Пакістанам і даверу, а таксама да дзеяньняў пра якія гаварыў міністар замежных справаў Індыі. Але запатрабуюцца далейшыя дзеяньні Пакістану пасьля таго, як мы пойдзем па гэтаму шляху больш актыўна”. NC011802 Раней, у гэтым тыдні, Паўэл быў у Пакістане, з мэтай паспрыяць разьвязаньню канфлікту.
XS
SM
MD
LG