Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:19 ]  Прэзыдэнт Пакістану зьвярнуўся да рэлігійных дзеячаў па дапамогу ў барацьбе з тэрарызмам


ІСЛЯМАБАД. Сёньня прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф зьвярнуўся да іслямскіх рэлігійных артадоксаў з просьбай дапамагчы ягонаму ўраду пакончыць з экстрэмізмам і тэрарызмам у імя нацыянальнага адзінства. Гэты зварот прагучаў у часе адкрыцьця двухдзённай канфэрэнцыі, у часе якой будзе абмяркоўвацца сэктанцкі тэрарызам. Мушараф сказаў, што трэба дамагчыся замірэньня паміж ваяўнічымі іслямскімі сэктамі. У мінулым тыдні Мушараф забараніў дзейнасьць трох іслямскіх арганізацыяў і дзвюх іншых групаў, якія змагаюцца за аб’яднаньне Кашміру пад мусульманскім кіраўніцтвам. Мушараф сказаў рэлігійным артадоксам, што найперш урад мусіць вырашыць пытаньні зьнешняй палітыкі тыпу Кашміру і паабяцаў, што кіраўніцтва краіны будзе дзейнічаць адпаведна нацыянальным інтарэсам.
XS
SM
MD
LG