Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:07 ]  Эўразьвяз заклапочаны лёсам расейскага тэлеканалу ТВ-6


БРУСЭЛЬ. Эўрапэйскі Зьвяз заклапочаны лёсам апошняга незалежнага агульнарасейскага тэлеканалу ТВ-6. Прадстаўнік Эўразьвязу Гунар Віганд паведаміў, што эўрапэйскія дапляматы ў Маскве заклікалі роасейскія ўлады захаваць плюралізам у сродках масавай інфармацыі. Масква цьвердзіць, што канфлікт вакол ТВ-6 – гэта спрэчка двух суб’ектаў гаспадараньня і ён ня мае дачыненьня да свабоды слова. Аднак, паводле Віганда, прынцыпы рынкавай эканомікі не павінны супярэчыць мэтам лібэральнай дэмакратыі.
XS
SM
MD
LG