Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:55 ]  Ізраіль заклікае ЗША дапамагчы спыніць гвалт з боку палястынцаў


ЕРУСАЛІМ. Сёньня ізраільская авіяцыя збамбавала будынак палестынскай паліцыі ў месьце Тулькарэм на Заходнім Беразе Ярдану. Адзін чалавек загінуў. Атака пачалася пасьля таго, як палестынец зьнішчыў шэсьць чалавек на поўначы Ізраілю у месьце Гадэра. Адказнасьць за тэракт узяла на сябе групоўка “Аль-акса”, зьвязаная з рухам Ясіра Арафата “Фатах”. Адказнасьць за тэракт Ізраіль усклаў на палестынскага лідара. Сёньня ж, ізраільская бронетэхніка былі разгорнутая недалёка ад штаб-кватэры Арафата ў месьце Рамалах. Палестынскі бок заклікаў да тэрміновага міжнароднага ўмяшаньня ў сытуацыю. Тым часам міністар абароны Ізраілю Бэньямін Бэн Эліязер заклікаў высланьніка ЗША Энтані Зіні вярнуцца на Блізкі Ўсход і заявіў, што толькі ЗША могуць прымусіць Ясіра Арафата спыніць гвалт.
XS
SM
MD
LG