Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:15 ]  Палестынскі тэрарыст забіў 6 ізраільцаў


ХАДЭРА, ІЗРАІЛЬ. Зь Ізраілю паведамляецца, што прынамсі 6 чалавек былі забітыя і яшчэ 30 параненыя, калі ўзброены палястынец распачаў страляніну ў банкетнай зале, дзе адбывалася сьвяточная цырымонія. Тэрарыст быў забіты паліцыянтамі. Напад адбыўся ў горадзе Хадэра, на поўначы Ізраілю. Адказнасьць за тэрарыстычны акт узяла на сябе палястынская тэрарыстычная групоўка “Пакутнікі Аль-Аксы”, якая зьвязаная з групоўкай “Фатх” Ясіра Арафата. Ізраіль заявіў, што мае намер адплаціць за напад. Злучаныя Штаты расцанілі атаку як “жахлівы тэрарыстычны акт” і запатрабавалі ад Арафата тэрміновых дзеяньняў супраць тых, хто стаіць за тэрарызмам. У адказ на тэракт ізраільскія ваенныя самалёты сёньняшняй раніцы збамбавалі аб”екты палястынскіх сілаў бясьпекі ў Тулькарэме на Заходнім беразе Ярдану. Пра ахвяры пакуль не паведамляецца.
XS
SM
MD
LG