Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:05 ]  Распачала працу інспэкцыя Чырвонага Крыжу на ваеннай базе ЗША ў затоцы Гуантанама


ЗАТОКА ГУАНТАНАМА, КУБА. Прадстаўнікі Міжнароднага Камітэту Чырвонага Крыжу прыбылі на амэрыканскую ваенную базу ў затоцы Гуантанама, каб праінспэктаваць умовы ўтрыманьня ўсё ўзрастаючай колькасьці палонных з руху Талібан і тэрарыстычнай групоўкі “Аль-Кайда”, якіх дастаўляюць з Афганістану. Чакаецца, што каманда Чырвонага Крыжу распачне сёньня гутаркі зь некаторымі са 110 зьняволеных. Некаторыя міжнародныя праваабарончыя арганізацыі абвінавачваюць ЗША ў негуманным стаўленьні да палонных. Днямі праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch выказала занепакоенасьць з прычыны спосабу перавозкі зьняволеных ­ у кайданках і з завязанымі вачыма – з Афганістану ў Гуантанама, а таксама тым, што яны ўтрымваюцца ў драцяных клетках. Злучаныя Штаты адвяргаюць крытыку і заяўляюць, што захады засьцярогі неабходныя, бо палонныя “небясьпечныя людзі”. Амэрыканскія ўлады шмат разоў заяўлялі, што ўмовы ўтрыманьня вязьняў адпавядаюць міжнародным нормам.
XS
SM
MD
LG