Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:01 ]  ЗША зьвяртаюцца па міжнародную дапамогу...


ВАШЫНГТОН. Урад Злучаных Штатаў зьвярнуўся да міжнароднай супольнасьці з заклікам дапамагчы знайсьці пяцёх падазраваных у тэрарызме ў Афганістане, чые твары зафіксаваныя на відэазапісах. Гэтыя матар’ялы былі знойдзеныя на руінах аднаго з апорных пунктаў групоўкі “Аль-Кайда” ў Афганістане. Амэрыканскі міністар юстыцыі Джон Эшкрафт сказаў на брыфінгу ў Вашынгтоне, што на гэтых матар’ялах можна пабачыць пакутніцкае пасланьне тэрарыстаў-самагубцаў з арганізацыі «Аль-Кайда». Паводле Эшкрафта, гэтыя людзі могуць цяпер знаходзіцца ў любым месцы сьвету, або маглі быць забітыя ў часе паветранай апэрацыі. Відэастужкі былі знойдзеныя на руінах дому Мухамада Атэфа, галоўнага ваеннага дарадніка бін Лядэна. Афіцыйныя асобы цьвердзяць, што Атэф быў забіты падчас амэрыканскага налёту ў лістападзе.
XS
SM
MD
LG