Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:54 ]  У Косаве забіты сябра парлямэнту, этнічны альбанец


ПРЫШТЫНА. Неапазнаныя нападнікі некалькімі стрэламі забілі этнічнага альбанца, сябра парлямэнту ў Косаве. Прадстаўнікі ААН паведамілі, што Смаджл Хаджарадж, дэпутат нядаўна абранага косаўскага парлямэнту, быў забіты некалькімі стрэламі мінулай начы перад сваім домам у населеным пункце Печ, што на захадзе Косава. Нападнікі ўцяклі і пакуль што не затрыманыя. Матывы нападу невядомыя. Хаджарадж, этнічны альбанец, былы партызанскі змагар, быў сябрам партыі Дэмакратычная Ліга Косава на чале зь Ібрагімам Руговам. Партыя мае 47 са 120 месцаў у Косаўскай асамблеі. Ругова балятаваўся ў парлямэнце на пасаду прэзыдэнта Косава, але пакуль што ня выйграў выбары. Учора ў Нью-Ёрку генэральны сакратар ААН Кофі Анан заклікаў новаабраных дэпутатаў косаўскага парлямэнту вырашыць міжусобныя спрэчкі і адкрыта адмовіцца ад гвалту і тэрарызму.
XS
SM
MD
LG