Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:23 ]  ЗША публікуюць фота- і відэаматэрыялы тэрарыстаў


ВАШЫНГТОН. Урад Злучаных Штатаў апублікаваў фатаграфіі і відэаматэрыялы асобаў, падазраваных у тэрарызме ў Афганістане. Гэтыя матэрыялы былі знойдзеныя на руінах аднаго з апорных пунктаў талібаў у Афганістане. Амэрыканскі міністар юстыцыі Джон Эшкрафт сказаў сёньня на брыфінгу ў Вашынгтоне, што на гэтых матэрыялах можна пабачыць пакутніцкае пасланьне тэрарыстаў-самагубцаў з арганізацыі «Аль-Каіда». Паводле Эшкрафта, гэтыя людзі могуць цяпер знаходзіцца ў любым месцы сьвету, або маглі быць забітыя ў часе паветранай апэрацыі. Відэастужкі былі знойдзеныя на руінах дома Мухамада Атэфа, галоўнага ваеннага дарадніка бін Лядэна. Афіцыйныя асобы цьвердзяць, што Атэф быў забіты падчас амэрыканскага налёту ў лістападзе.
XS
SM
MD
LG