Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:22 ]  Факт арышту Караджыча і Младзіча не пацьвярджаецца


БЯЛГРАД. Адміністрацыя югаслаўскага прэзыдэнта Воіслава Каштуніцы абвергла паведамленьні, нібыта ён сказаў у інтэрвію косаўскаму агенцтву пра арышт амэрыканскімі сіламі лідэра басьнійскіх сэрбаў Радавана Караджыча і генэрала Ратка Младзіча. Іншыя югаслаўскія і сэрбскія афіцыйныя асобы заявілі, што ня маюць ніякай інфармацыі пра арышты Караджыча і Младзіча, абвінавачаных у генацыдзе падчас басьнійскай вайны 1992-1995 гадоў. Паведамленьне пра тое, што Каштуніца паведаміў косаўскаму інфармацыйнаму агенцтву пра затрыманьне амэрыканскімі спэцагентамі Караджыча і Младзіча, перадало расейскае агенцтва Ітар-Тас.
XS
SM
MD
LG