Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:20 ]  ЗША дапамогуць вырашаць канфлікт Індыі і Пакістану


НЬЮ-ДЭЛІ. Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Колін Паўэл запрапанаваў сёньня доўгатэрміновую амэрыканскую дапамогу ў вырашэньні канфлікту паміж Індыяй і Пакістанам. Пасьля перамоваў у Нью-Дэлі Паўэл заклікаў абедзьве краіны аднавіць дыялёг ва ўсіх пытаньнях, улучна са спрэчкай вакол Кашміру. Індыя паведаміла, што разгледзіць пытаньне аб скарачэньні сваёй вайсковай прысутнасьці на мяжы, аднак толькі пасьля таго, як Пакістан ужыве захады супраць тэрарыстаў, якіх Індыя вінаваціць у сьнежаньскім нападзе на парлямэнт. Паўэл таксама пахваліў Пакістан за намаганьні ў барацьбе з экстрэмізмам. Цяпер, паводле Паўэла, настала чарга Індыі вырашыць, ці Пакістан зрабіў дастаткова для аслабленьня напружанасьці паміж абедзьвюма краінамі. Учора Паўэл правёў перамовы з прэзыдэнтам Пакістану Пэрвэзам Мушарафам і паведаміў, што той разважае над магчымасьцю перадачы Індыі 20 патрабаваных ёю тэрарыстаў.
XS
SM
MD
LG