Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:18 ]  Эстонія заклікае Літву да вайсковага супрацоўніцтва


ВІЛЬНЯ. Эстонскі прэзыдэнт Арнольд Руйтэль сёньня заявіў, што Эстонія й Літва маглі б паскорыць працэс прыняцьця іх у НАТО, разьвіваючы вайсковае супрацоўніцтва. Руйтэль зазначыў, што балтыйскія краіны маглі б заашчадзіць сродкі і хутчэй дасягнуць сваіх мэтаў, калі б супольна займаліся закупамі ўзбраеньня. Руйтэль наведаў Вільню, дзе абмяркоўваліся пляны ўступленьня Эстоніі, Латвіі й Літвы ў НАТО і Эўрапейскі Зьвяз. Балтыйскія краіны спадзяюцца атрымаць запрашэньне ў НАТО сёлета ў лістападзе на саміце альянсу ў Празе .
XS
SM
MD
LG