Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:15 ]  Ізраіль можа быць вымушаны вярнуцца на Заходні Бераг


ЕРУСАЛІМ. Прадстаўнікі ізраільскіх і палестынскіх службаў бясьпекі сустрэліся сёньня ў горадзе Наблюс на Заходнем Беразе Ярдану, каб абмеркаваць аслабленьне рэжыму абмежаваньняў у дачыненьні да палестынцаў. Аднак сёньня Ізраіль аднавіў блякаду гарадоў Калькілія, Джэнін, Тулькарэм і Наблюс на Заходнім Беразе ў адказ на аднаўленьне гвалту. Выступаючы ў ізраільскім радыё намесьнік начальніка штабу ізраільскага войска Мошэ Ягалон сказаў, што ізраільскія вайсковыя аддзелы, магчыма, будуць вымушаныя вярнуцца ў сэктары Заходняга Берагу і паласы Газа, перадздзеныя палестынскай адміністрацыі на моцы дамовы 1993 году. Паводле падпісанай у 1993 годзе ў Осла дамовы, палестынская адміністрацыя атрымала кантроль над 42 працэнтамі тэрыторыі Заходняга Берагу і паласы Газа.
XS
SM
MD
LG