Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:19 ]  Дзяржсакратар Колін Паўэл выступіў у Нью-Дэлі


НЬЮ-ДЭЛІ. Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Колін Паўэл сёньня пахваліў Пакістан за намаганьні ў барацьбе з экстрэмізмам. Цяпер, паводле Паўэла, настала чарга Індыі вырашыць, ці Пакістан зрабіў дастаткова для аслабленьня напружанасьці паміж абедзьвюма краінамі. Індыя паведаміла, што разгледзіць пытаньне аб скарачэньні сваёй вайсковай прысутнасьці на мяжы, аднак толькі пасьля таго, як Пакістан ужыве захады супраць тэрарыстаў, якіх Індыя вінаваціць у сьнежаньскім нападзе на парлямэнт. Выступаючы ў Нью-Дэлі, Паўэл заклікаў абедзьве краіны аднавіць дыялёг ва ўсіх пытаньнях, улучна са спрэчкай вакол Кашміру. Учора Паўэл правёў перамовы з прэзыдэнтам Пакістану Пэрвэзам Мушарафам і паведаміў, што той разважае над магчымасьцю перадачы Індыі 20 патрабаваных ёю тэрарыстаў.
XS
SM
MD
LG