Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:53 ]  Распачаўся візыт Дзяржсакратара ЗША Коліна Паўэла ў Афганістан


КАБУЛ. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл прыбыў сёньня зь візытам у Афганістан. Ён – першая такога высокага чыну афіцыйная асоба Злучаных Штатаў, хто наносіць візыт у Афганістан, з часоў былога амэрыканскага дзяржсакратара Гэнры Кісынджэра, які наведаў гэтую краіну 25 гадоў таму. Чакаецца, што Паўэл будзе мець перамовы зь кіраўніком новага ўраду Афганістану – Хамідам Карзаі. Галоўнай тэмай перамоваў стане эканамічная дапамога разбуранай краіне. У прыватнасьці, Злучаныя Штаты маюць намер размарозіць 220 мільёнаў даляраў з заблякаваных раней афганскіх рахункаў. Міжнародныя донары сустрэнуцца ў Японіі наступным панядзелкам на канфэрэнцыі ў справе адбудовы Афганістану.
XS
SM
MD
LG